68529.fb2 Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 8

Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 8

Лена. I што ты там робіш?

Юля. Гляджу на яго.

Лена. Дзіўлюся...

Юля. Я сама дзіўлюся... Мне даўным-даўно нехта салодкага кіпеню ў душу лінуў... Плыву... Прыходжу ў бар і чакаю... Ён з’яўляецца і пачынае напівацца... Кожны дзень... Ты ўяўляеш? Кожны дзень!.. Потым сядзіць у кутку за столікам, смаліць. 3 выгляду круты-круты, а я бачу ў ім дзіцёнка, што выйшаў пагуляць на перон, а цягнік з бацькамі пайшоў... Ты разумееш, ён плача...

Лена. Не выдумляй. Такія не плачуць.

Юля. Плача! Ён плача нават тады, калі смяецца...

Лена. У цябе аналізы палепшыліся.

Юля. Яго ніхто ніколі не любіў...

Лена. Ты ведаеш, што нас, жанчын, у адносінах да мужыкоў падзяляюць на тры катэгорыі: сёстры, жонкі, маці...

Юля. Адкрыла Амерыку...

Лена. Ды не ў прамым сэнсе! Як характар, як від... Сёстры строгія, сухаватыя і прагматычныя. Не раўнуюць. Жонкі раўнівыя, больш чуллівыя, аднак таксама патрабавальныя і строгія... Ну і мамачкі... Чым болей сыночак гадасцей робіць, тым больш яго любяць. Чым больш падоністы, тым даражэйшы. Ты — тыповая мама...

Юля. А ты?

Лена. Я і па прафесіі і па натуры — сястра... Болыпага мужчыны не заслугоўваюць! Ты калі пазнаёмішся з ім...

Юля. Ужо пазнаёмілася...

Лена. I што?

Юля. Да сябе запрашаў. У яго спальня са шкляным дахам... Спіш, а на цябе зоркі свецяць...

Лена. Дык ты хадзіла?!

Юля. Ты з глузду з’ехала! Як гэта я пайду.

Лена. Ты ж казала, што кахаеш...

Юля. Кахаю.

Лена. Чаму ж не пайшла?

Юля. А ты б пайшла за трыста долараў?

Лена. Ён табе яшчэ і трыста долараў даваў?!

Юля. Прапаноўваў. Ну скажы, ты б пайшла?

Лена. Калі б кахала, якія пытанні!

Юля. Ой, не выпендрывайся ты... Як гэта называецца, ты ведаеш...

Лена. Ведаю! Але я як медык, мілая, яшчэ нешта ведаю... Быў у маёй практыцы выпадак, калі праблемы такія ж, як і ў цябе, у адной дзяўчынкі адышлі самі па сабе, без медыкаментаў.

Юля. I што з ёй здарылася?

Лена. Што з усімі намі рана ці позна здараецца. Зацяжарыла...

Юля. I што?

Лена. Арганізм складаны камп’ютар... Нешта ў ім шчоўкнула — праз тры месяцы з уліку знялі. А ўжо рукой на яе ўсе махнулі...

Юля. Значыць, яна кахала і ён кахаў...

Лена. У гэтыя дэталі я не ўнікала.

Юля. Іначай нічога б не адбылося...

Лена. Можа. Не затрымлівайся.

Юля. Добра... (Выходзіць.)

З’яўляецца Кім.

Кім. Яна зноў пайшла?

Лена. Вітацца трэба.

Кім. Хэлло!

Лена. Чао, бамбіна!

Кім. Па-французску трэба казаць «гутэн таг». Чаму ты яе зноў адпусціла швэндацца па начным горадзе?

Лена. А ты раўнуеш?

Кім. Яна мая сястра, і я за яе непакоюся. Рэўнасць жа, як вам, мабыць, вядома з сусветнай літаратуры, бывае толькі да маці... Вы Сафокла чыталі?

Лена. Слаўны з цябе мужчына атрымаецца, Кім...

Кім. Не падлізвайцеся...

Лена. Не, сур’ёзна. Быў бы ты гадоў на пятнаццаць старэйшы, я б выйшла за цябе замуж.

Кім. Быў бы я гадоў на пятнаццаць старэйшы, я б з’еў каля загсу свой пашпарт, а з табой не ажаніўся...

Лена. Паччаму?

Кім. Ты спазнялася калі-небудзь на цягнік?