68529.fb2 Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 5

Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 5

Юля. Мабыць.

Каралёў. Мяркуючы па тым, як ты апранута, ён не надта і клапоціцца пра цябе...

Юля. Зусім не клапоціцца...

Каралёў. Ну дык...

Юля. Я яго кахаю...

Каралёў. Паехалі!

Юля. Не.

Каралёў f дастае з партманета некалькі зялёных банкнотаў, кладзе іх на бакал). Ладна, давай так... Я пайду за шампанскім, а ты за гэты час пе-ра-ду-ма-еш... О’кэй... Юля (б’е Каралёва па шчацэ і выходзіць).

Каралёў (ашалела). Яна ўдарыла мяне... Яна мяне ўдарыла... (Машинальна бярэ бакал Юлі і выпівае.) Якая гадасць!

Дом Каралёва. Раніца. Каралёў у вопратцы спіць на падлозе. Валяюцца бутэлькі, паміж імі сотавы тэлефон. Ён і звініць. Доўга звініць. Каралёў прачынаецца, бярэ тэлефон.

Каралёў. Слухаю... Які пацан? А колькі яму гадоў? Ну, прыкладна! Праверылі ўсё? Хай заходзіць...

Каралёў знаходзіць недапітую бутэльку, налівае ў бакал, п’е. Уваходзіць Кім, трымаючыся за нос.

Кім. Дзень добры...

Каралёў. Салют! Што скажаш?

Кім. У вас сурвэткі няма?

Каралёў (дастае насоўку). На... I што з табой?

Кім. Капіляры знаходзяцца блізка каля сценкі носа... Пры нязначным узрастанні напружання лопаюцца... Гэта ў мяне з дзяцінства... сястра кажа, што калі мне паказаць здалёк кукіш, у мяне з носу пальецца кроў.

Каралёў (бярэ тэлефон, націскае кнопку). Навошта ТЫ ЯГО біў?

Кім. Ён мяне не біў!

Каралёў. Заткніся! (У трубку.) Я цябе пытаюся, урод, навошта ты яго біў? Ах, проста нос паміж пальцамі сціснуў... (Да Кіма.) Колькі табе гадоў?

Кім. Трынаццаць.

Каралёў (у трубку). Выйдзеш за вароты і па перыметру абыдзеш дом... (Да Кіма.) Колькі табе гадоў, ты казаў?

Кім. Трынаццаць.

Каралёў (у трубку). Абыдзеш дом трынаццаць разоў на кукішках! На кортачках, урод!

Кім. Прабачце, я пайду...

Каралёў. Табе шкада яго?

Кім. Шкада.

Каралёў (у трубку). Адбой: ён табе амністыю абвясціў... Не я, а ён! (Кідае тэлефон.)

Каралёў (налівае). 3 твайго дазволу... (П’е.) Цяпер кажы, хто ты...

Кім. Я ваш сын...

Каралёў. Яшчэ раз.

Кім. Я ваш сын...

Каралёў. Вельмі прыемна, сынуля...

Кім. Мне таксама.

Каралёў. За сустрэчу! (П’е.) Калі б ты ведаў, як я цябе доўга шукаў. Ты, канечне, сынок, бедны, няшчасны, адзінокі, табе няма чаго есці і табе трэба грошы... так?

Кім. Не зусім. Я не сірата, не бедны, не адзінокі, мне ёсць што есці і ёсць дзе жыць... А вось грошы мне патрэбны. Тут вы здагадаліся.

Каралёў. Колькі?

Кім. Пяцьдзясят тысяч.

Каралёў. Ну, мужык, ты сціплы...

Кім. Я пра долары...

Каралёў. Тады «ой»! Ты сапраўды мой сын. Па размаху. Цябе мамка паслала?

Кім. Мама памерла дзесяць гадоў таму.

Каралёў. А як яе звалі?

Кім. Эльвіра.

Каралёў. А дзе мы з ёй... сустракаліся?

Кім. На фестывалі моладзі і студэнтаў... Вы тады былі намеснікам старшыні Саюза моладзі.

Каралёў. Колькі табе гадоў?

Кім. Вы пыталіся ўжо два разы... Трынаццаць.

Каралёў. А-а-а... Так, так... I з кім ты жыў?

Кім. Жыў я ў дзетдоме, бо ў мамы таксама нікога з блізкіх не было... Дом знаходзіўся ў Расасенцы. Калі здарылася Зона, дзетдом рассялілі па ўсёй рэспубліцы... Я цяпер жыву тут, у сямейным дзіцячым доме.