68529.fb2
Каралёў. I калі табе наканавана памерці — пры родах памрэш... Калі будзеш раджаць дзявятага дзіцёнка...
Юля. Я не супраць...
Каралёў. Тады паехалі...
Юля. Куды?
Каралёў. У манастыр! Да святых сясцёр... Я ім некалі машыну цэглы прывёз, яны мне кніжачку падаравалі... Кніжачка маё сэрца ўратавала... Калі ўжо такога, як я, нечыя малітвы ўратавалі, што пра цябе казаць. Паехалі! Я стану на калені, і яны павянчаюць нас.
Юля. Ты з глузду з’ехаў.
Каралёў. У нас мала часу... У нас зусім яго няма... Я цябе люблю... Я кахаю цябе!
Юля. Кі-ім...
Каралёў ахінае яе коўдрай, бярэ на рукі і выносіць з пакоя.
Праз нейкі час. Аэрапорт. Юля, Каралёў і Лена каля барнай стойкі п’юць каву.
Каралёў. Вось, каб не забыць... Вазьмі размоўнік. Тут па ўсіх тэмах асноўныя фразы і ў нашай транскрыпцыі... Я, калі ездзіў, карыстаўся.
Лена. Юля, табе адну адзіную фразу трэба запомніць: іх лібэ діх! Іх лібэ діх... Паўтарай яе ўсім без выключэння мужчынам, потым з тых, хто клюне, выберы якога-небудзь фрыца і настаў яму (паказвае на Каралёва) вось такія рогі...
Каралёў. Слухай, я цябе ведаю ўсяго пару месяцаў, а ты мне надакучыла так, быццам гадоў трыццаць была маёй цешчай.
Лена. Гэта не ўсё-ё... Я яшчэ гадоў пяцьдзясят кумой тваёй буду.
Каралёў. Якой кумой?
Лена. Ну, а хто ж тваіх дзяцей хрысціць будзе?
Каралёў. Не-е! Хто заўгодна, толькі не ты!
Юля. Лена! Ігар! Ну, Божа мой! Я ад вас стамілася. Колькі можна? (Паўза.) Кім не прыедзе?
Каралёў. 3 дзецьмі застаўся... Заявіў, што доўгія провады — лішнія слёзы...
Лена. Перажывае момант адчурання.
Юля. Які момант?
Лена. Ты ж для яго была і сястрой і маці, а цяпер вунь каго песціш.
Каралёў. Зноў?
Лена. Камплексуе падлетак...
Пауза. Юля застагнала.
Каралёў. Што такое?
Юля. Мне дрэнна...
Заціскаючы рукой рот, выбягае.
Каралёў. Юля!!! (Да Лены.) Чаго ты сядзіш?!
Лена. А што мне рабіць?
Каралёў. Ёй дрэнна!
Лена. Ну й што?
Каралёў. Як што? Ёй жа моташна стала!
Лена (абыякава). На здароўе...
Каралёў. Ты... Памажы ёй!
Лена. Чыя гэта жонка? Мая ці твая? Сам дапамагай... Каралёў. Чым я ёй дапамагу?!
Лена. Агуркоў салёных купі на дарогу!
Каралёў ( пасля паузы ). Што... Што...
Лена. Сто! Я ж казала, што ты жлоб...
Каралёў (насоўваецца на яе і шэпча радасна). Лена... Лена-а-а...
Лена. Што такое? Не чапай мяне! Пусці! Пусці табе сказана!
Каралёў (абдымае яе). Ленка!
З’яўляецца Хадзееў.
Хадзееў. Што тут адбываецца?
Лена. А вы не бачыце. Гвалт над чэснай дзяўчынай у міжнароднай зале аэрапорта.
Хадзееў. А дзе Юля?
Юля (з’яуляецца). Я тут.
Каралёў. Як ты?
Юля. Нармальна.