68529.fb2 Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 2

Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 2

Кім. Не можа быць...

Юля. Я ж цябе прасіла...

Кім. Што я зрабіў дрэннага? 3 Пінем. Мы прыбіралі парк пасля свята, там было шмат бутэлек. Я хацеў іх выкідваць, але ваш Піня, мэм, хадзіў за мной як хвост і талдычыў: «Сто ты! Сто ты? Зацэм? Зацэм? Здадзім, здадзім!» Я б не дадумаўся! Ну такі расце прашчалыга, такі круцель... Уяў-ляеш, стаміліся, селі адпачываць, я адвярнуўся на хвілінку, прыходжу. Сядзіць на лавачцы, ну, такі няшчасны, такі бедны, такі галодны... Між іншым, ідучы ў парк, ён з’еў банку тушонкі і во такую талерку пярлоўкі, а тут... Зрабіў такі выгляд, быццам яго ад дня нараджэння ніхто ніколі нічым не карміў. I шапачка побач. I ў шапачку ўжо накідаць паспелі... Я яго ледзь не забіў! (Дражніць.) А сто я зрабіў? Сто я зрабіў? Я стаміўся! Я заснуў! Сапацка звалілася. А цаго яны туды гросы кідалі? Я не прасіў! I сапраўды ж не прасіў, паразіт!

Юля. Кі-ім...

Кім. Калі ў Баранесы бацька паэт, то ў гэтага... Я не ведаю... Банкір, мабыць.

Юля. I ты не выкінуў іх?

Кім. Каго?

Юля. Грошы...

Кім. Мэм, мне здаецца, што вы лечыцеся не ў той клініцы... Грошы выкідваў толькі герой Дастаеўскага... У якім гэта рамане?

Юля. «Ідыёт»...

Кім. Правільна, раман «Ідыёт»! Дарэчы, вы зноў дзяжурыце, а Джульета ў садзе на спатканні?!

Юля. Я ўсё адно не сплю... Якая розніца, дзе не спаць?

Кім. Я пайшоў. Баранеса без мяне не засынае.

Юля. А Піня?

Кім. Фу-у, гэты прачынаецца толькі затым, каб паесці, а есці толькі затым, каб адразу заснуць. Значыць, заутра адну лыжачку ў час сняданку. Халадзільнік тут ёсць?

Юля. Ёсць.

Кім. Трымаць у халадзільніку.

Зумер сігналізацыі.

Юля. Пабудзь ля тэлефона. Пятая палата выклікае. Я хутка!

Выходзіць. З’яўляецца Лена.

Лена. Салют, Кім!

Кім. Сястра, вас у даўнія часы называлі сёстрамі міласэрнасці... А што робіце вы?

Лена. Што я раблю?

Кім. Нават дыктатарскія рэжымы забараняюць выкарыстоўваць працу непаўналетніх. А вы выкарыстоўваеце працу хворых.

Лена. Не дуры галавы!

Кім. I дзеля чаго?! Каб бегаць у парк і цалавацца пад плакатам «Осторожно — СПИД!»

Лена. Адкуль ты ведаеш?

Кім. Гэта ведаю не я. Гэта ведаюць усе, хто праходзіў па тратуары каля клінікі. А ці ведаеце вы, сястра, што па апошніх даследаваннях вучоных Занзібара пацалункі на рабочым месцы аказваюць неспрыяльны ўплыў на нервовую сістэму, а ў Амерыцы...

Лена. Ой, дэмагог!

Кім. А ў Амерыцы за пацалунак у офісе пагражае турэм-нае зняволенне...

Лена. Пайшоў к чорту! Дзе Юля?

Кім. Мэм адпрацоўвае вашу разбэшчанасць. Мяняе заместа вас хвораму судна.

Лена. У якой палаце?

Кім. У пятай...

Лена. Будзь здароў, акселерацік!

Кім. Лена!

Лена. Што?

Кім. Як яна?

Лена. Складана, Кім, складана...

Кім. Аналізы не палепшыліся?

Лена. Горшымі сталі... Толькі ёй не кажы. Яна не ведае... Кім. Яна адчувае...

Лена. Патрэбна аперацыя.

Кім. I колькі яна каштуе?..

Лена. Чорт яе ведае... Дорага, канечне...

Кім. Даведайся, калі ласка.

Лена. Добра. Пайду яе падмяню...

Кім. Скажы, што я пайшоў. I прасачы, каб яна заутра абавязкова прыняла маю сумесь. Чао!

Лена. Будзь здароў.

Разыходзяцца. Праз нейкі момант з’яўляецца Каралёў, прыціскаючы адну руку да сэрца, а ў другой трымаючы пісталет. Левае крысо пінжака запэцкана крывёй. Уваходзіць Юля.

Юля. Божа!