68529.fb2 Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 16

Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 16

Кім. Даруйце... Я пайду...

Каралёў. Ну, а цяпер як на духу: сястра сапраўды хворая?

Кім. Хворая.

Каралёў. Нешта прыдумаем... Гэта яна цябе прислала? Кім. Яна.

Каралёў. I як яе завуць?

Кім. Юля...

Каралёў. Юля?!

Клініка. Юля і Лена.

Лена. Слухай, мілая, ты паводзіш сябе, як сямікласніца! Юля. Паклёп! Я паводжу сябе, як пяцікласніца! Лена. Чым ты займалася?

Юля. У класікі гуляла з унучкай акуліста.

Лена. А на працэдуры я за цябе павінна хадзіць?

Юля С абдымае сяброўку ). Ленка-а-а...

Лена. Што Ленка?

Юля. Не бубні...

Лена. Я не бубню!

Юля. А што ты робіш?

Лена. Зайздрошчу. Хто выйграў?

Юля. Я.

Лена. Дзіцёнка пакрыўдзіла. Марш у сёмы кабінет! Бегаць за табой яшчэ трэба! Хуценька! Апаратура перагрэлася! Юля. Бягу, бягу!

Выходзіць. З’яўляецца Каралёў.

Лена. Ігар Міхайлавіч! Якім ветрам?

Каралёў. У вашай клініцы гэтага... аддзялення няма? Лена. Якога аддзялення?

Каралёў. Ну гэтага... дзе прыдуркаў лечаць.

Лена. Не-е, гэта ж за горадам... У нас толькі неўралогія. А што вы захварэлі?

Каралёў. Я нарадзіўся хворым.

Лена. Тады ўсё о’кэй. Вы ведаеце, калі чалавек пачынае выздараўліваць?

Каралёў. Ну?

Лена. 3 таго самага моманту, калі скажа сам сабе, што ён хворы.

Каралёў. А калі чалавек разумнець пачынае па тваёй логіцы? 3 таго самага моманту, калі прызнае сам сябе крэцднам?

Лена(смяецца). Мабыць, так.

Каралёу (не смяецца ).Я — крэцін.

Лена. 3 выздараўленнем вас, Ігар Міхайлавіч!

Каралёў. Называй мяне проста Кім...

Лена. Чаму Кім?

Каралёў. Ведаеш, што такое абрэвіятура?

Лена. Не.

Каралёў. Двоечніца. Загалоўныя літары, якімі нешта ЦІ нехта называецца. СССР, КПСС, НКВД, ОПРЭСЭТЭ, ЁКАЛЭМЭНЭ...

Лена. А гэта што такое?

Каралёў. Не ведаю. I ведаеш, усё, што называецца абрэвіятурай, надзвычай нетрывалае. Усё распадаецца... I я распадаюся...

Лена. А чаму вы Кім?

Каралёў. Маё прозвішча Каралёў, завуць Ігар Міхайлавіч.

Лена. А-а-а...

Каралёў. Што тут смешнага?

Лена. У мяне ёсць знаёмы Кім.

Каралёў. Гэта міліцыянер твой?

Лена. Не-е, у яго іншая абрэвіятура (і раптам пачынае істэрычна рагатаць). Ой, не магу!

Каралёў. Чаго гэта цябе разабрала?

Лена (рагоча). Не магу...

Каралёў (пахмурна ). Хопіць рагатаць!

Лена. Чаго гэта вы?