68529.fb2 Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 10

Кім - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 10

Каралёў. Хто?

Лена. Тут адзін акселерат швэндаецца... Што па-другое ў вас?

Каралёў. А па-другое, хачу аказаць вашай клініцы дабрачынную дапамогу... (кладзе на столік канверт).

Лена. А па-трэцяе, ніякіх медыкаментаў, ні за якія грошы я вам даставаць не буду... Так што забярыце свой дабрачынны канверт і каціцеся к чортавай матары...

Каралёў. Ды якія к чорту медьікаменты! Калі мне спатрэбяцца наркотыкі, я іх воз дастану... I цябе магу пачаставаць...

Лена. Значыць проста так ахвяруеце...

Каралёў. Не, не зусім.

Лена. Забярыце канверт.

Каралёў. Спакойна! Ты будзеш чыстая, як херувім. (Дастае з кішэні насоўку.) Вось бачыш насоўку... На ёй кроў. Не баішся крыві?

Лена. Я медсястра і не баюся нават голых мужчын...

Каралёў. Гэта калі яны хворыя... Цяпер вось гэтая бутэлечка... Тут таксама кроў. Мне трэба ведаць: ці ёсць паміж імі розніца.

Лена. I ўсё?

Каралёў. I ўсё. Гэта (паказвае на канверт) раздасі лабаранткам за паслугі. А хочаш, купі для іх новы мікраскоп.

Лена. Там хопіць на мікраскоп?

Каралёў. Хопіць. Ну? I ў чым тут крымінал? Запэўніваю, што ўласнікі гэтых крывей жывыя і здаровыя.

Лена. Навошта гэта вам?

Каралёў. Я пісьменнік. Пішу дэтэктывы. Распрацоўваю адзін сюжэт. Хачу, каб усё ў ім было праўдападобным.

Лена. Ну добра, зайдзіце дні праз тры, ці лепш пакіньце тэлефон, я вам пазваню...

Зумер.

Даруйце, мне ў палату трэба... (Вьіходзіць.)

Каралёў накіроўваецца да выхаду і сутыкаецца з Юляй.

Юля. На вуліцы надзвычай холадна...

Каралёў. Так...

Юля. Затое на небе зорак багата...

Каралёў. Так...

Юля. I ўсе буйныя-буйныя... I мігцяць.

Каралёў. Так...

Юля. I яшчэ. Адзін мой выпадковы знаёмы ў бары, калі я сказала яму, што кахаю цябе дванаццаць гадоў... Прасіў перадаць табе, што ты ўрод...

Каралёў. Язім згодны. (Абдымае яе.) Я сапраўды ўрод...

Дом Каралёва. Ноч. Ціхая музыка. Юля іКаралёў у павольным танцы.

Юля. Дзякую табе...

Каралёў. За што?

Юля. За тое, што я кахаю цябе...

Каралёў. Даруй, я не ведаю, што ў такіх выпадках гаварыць трэба...

Юля. I не гавары нічога...

Каралёў. Хочаш шампанскага?

Юля. Баюся.

Каралёў. Чаго?

Юля. У мяне і так усё кружыцца. Я абамлею...

Каралёў. Ну і на здароўе... У мяне нашатырны спірт ёсць...

Юля. Давай.

Каралёў. Нашатырны спірт?

Юля. Шампанскае.

Каралёў. Зараз...

Юля. Можна я прылягу?

Каралёў. Канечне, канечне... Што ж ты слабенькая такая? Можа есці хочаш?

Юля. Не, дзякуй... (Прылягла на край ложка.) Ой, сапраўды зоркі! А адна рухаецца нават...

Каралёў. Гэта самалёт...

Юля. А чаму не чутно?

Каралёў. Высока...