28139.fb2 Пятый этап - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 3

Пятый этап - читать онлайн бесплатно полную версию книги . Страница 3

Ян Мазураніц. Паэма «Смерць Агі Ізмаэля Чэнгіса»

ДЗЁННІК РАМАНА ЗАБАВЫ Ракаў, 5 жніўня 1922 г.

Дагэтуль усё складваецца дрэнна. Я быў змушаны, каб не вяртацца, зра- біць па чыгунцы, на ўласны кошт, вялікі круг, едучы са Стоўбцаў да Барана- віч, адтуль да Ліды і да Маладзечна, а потым да Аляхновіч. Усё гэта сталася з прычыны нядбайнасці тых людзей, абавязкам якіх было вызначыць мне даро- гу. У мяне засталося ўсяго 5 тысяч марак, таму не стаў выдаткоўваць апошнія грошы на фурманку, пайшоў пехатою са станцыі Аляхновічы да Ракава — а гэта 21 кіламетр. Дарогаю адарваўся падносак і, як я прыйшоў у Ракаў, адра- зу зайшоў да шаўца. Ён агледзеў чаравік і стаў яго рамантаваць. Выгляд меў даверлівы. Каб выведаць хоць што-небудзь пра памежнае жыццё, я сказаў яму, што хачу з Ракава прабрацца праз мяжу ў Менск, дзе ў мяне жывуць свая- кі і дзе жадаю ўзяць метрычнае пасведчанне, без якога ў Польшчы не магу атрымаць пашпарт.

Шавец трапіўся гаваркі. Шчыруючы ў працы, апавядаў шмат цікавых, невядомых мне падрабязнасцей пра мяжу і пра Саветы. Дэталёва расказаў мне пра дарогу да Менска. Гэта якраз мяне і цікавіла. З ягоных слоў даве- даўся, што Менск ад Ракава аддалены на 33 вярсты, гэта калі ісці ўздоўж гасцінца. Ад Ракава да самой мяжы — усяго паўтары вярсты дарогай. Праз пяць вёрст ад мяжы першая вёска, Краснае. Далейшы шлях не буду апісваць, бо гэта нецікава.

Шавец, добры чалавечак, раптам не пажадаў узяць ад мяне платы за пры- біццё падноска, бо я напачатку сказаў яму, што з грашыма ў мяне дрэнна. Ска- заў, што заплачу яму, як вярнуся з-за мяжы. На гэтым і дамовіліся. Я пакіраваў да камандавання 29-га мытнага батальёна.

Дарогу распытваў у мінакоў, якія досыць падазрона, і можа нават баяз- ліва, пазірквалі на мяне. Нечакана ўбачыў шыльду казіно. Па нейкіх раз- гайданых, як клавішы раяля, прыступках я ўскараскаўся наверх і ўвайшоў у памяшканне... Казіно тое дакладней належыла б назваць адрынай. Гэта была вялікая, цёмная, бедна мэбляваная зала, з падлогай, заскарузлай ад бруду. Памяшканне падзялялі павапнаваныя перагародкі. Якраз за пры- лаўкам я заспеў уладальніка казіно, які быў адметны тым, што пры вельмі малым росце і поўнай адсутнасці валасоў на галаве меў вялізазныя рудыя вусы. Побач з ім убачыў босую, неверагодна брудную дзеўку. За адным са столікаў заўважыў ваеннага капрала, які, паклаўшы на рукі ўскудлачаную галаву, хроп на ўсе завараткі.

— Можна папалуднаваць? — задаў я пытанне, набліжаючыся да буфета.

Гаспадар вырачыў на мяне вочы, адначасова варушачы вяхоткамі вусоў. Быў ён, не ведаю чаму, гэтак здзіўлены, быццам я папрасіў яго падсмажыць мне месяц. Дзявуля выставіла пышныя грудзі і разявіла рот, гледзячы на мяне бязвейкавымі свінымі вочкамі. Пасля працяглых перамоў для мяне падсма- жылі кавалак мяса з бульбай і налілі шклянку гарэлкі.

Становішча маё было наступным: калі заплачу за ежу тысячу, застанецца 4 тысячы марак. Савецкіх грошай не маю зусім, таму буду змушаны ісці з польскімі; можа, у Расіі абмяняю іх на савецкія. Не ведаю, як мне пашанцуе далей і як выканаю выпрабавальнае заданне, якое ведаю напамяць... Нават зброі не маю. Што праўда, ёсць у мяне вялікі нямецкі «спружыннік», але гэта благая зброя там, дзе можна мець дачыненне з вінтоўкамі. Апрача таго маю лісты і адзін фотаздымак.

Гэткія мае матэрыяльна-тэхнічныя «сродкі» для выканання задання!.. Як вам фільм, га? Нават адзежыны адпаведнай для Саветаў не маю. Яшчэ шавец звярнуў маю ўвагу, што: «То, тамака, не таго!» Але я. таго: пасвістваю на гэта. Неяк там будзе, ліха на яго!

І. ПЕРШАЯ ВАНДРОЎКА Ў «ЧАЦВЁРТАЕ ВЫМЯРЭННЕ»

Смяротная трывога ахапіла зямное жыццё, паўсюль відаць сляды рабскага прыніжэння.

Надзея шуганула ўпрочкі, каханне перарасло ў нянавісць, святыя алтары ляжалі ў друзе.

А. Дыгасінскі «З даліны Прондніка».

1

Дзяжурны малодшы камандзір адкашляўся, левай рукой абабіў ззаду мундзір, схіліў галаву направа і пастукаў у дзверы кабінета камандзіра 29-га мытнага батальёна.

— ...эсьць! — пачулася з сярэдзіны.

Узводны ўвайшоў, выпрастаўся, адказыраў і службіста выдаў з горла складзеныя і некалькі разоў паўтораныя напамяць словы:

— Рапартую слухмяна, пан ма-ёр, што нейкі цывільны да пана ма-а-ёра!

— Што за цывільны?

— Кажа: у сакрэтнай справе да пана ма-а-ёра.

— Няхай увойдзе!

Неўзабаве ў кабінет увайшоў высокі, сухарлявы малады чалавек. За ім у дзвярах стаяў узводны.

— Чэсць!

— Чэсць! Што вам патрэбна?

— У сакрэтнай справе ... — цывільны змоўк і азірнуўся на ўзводнага.

— Калі ласка, праходзьце! — загадаў маёр.

Малодшы камандзір похапкам нырцануў у калідор і прычыніў дзверы. Забава (гэта быў ён) выняў з шапкі канверт і падаў маёру. Маёр разарваў кан- верт, уважліва прачытаў і зірнуў на Забаву.

«Шпіён, агент выведкі, — падумаў. — Можа нават афіцэр... Апрануты неяк дзіўна... Толькі клопаты з такім!»

— Сядайце, калі ласка, — сказаў, паказваючы рукой на крэсла.

Забава сеў.

— Пан жадае перайсці мяжу на адрэзку майго батальёна?

— Так.

— Калі пан жадае ісці?

— Сёння, калі сцямнее.

— Мае пан абраны пункт для пераходу мяжы?

— Не. Зрэшты, маю... Рэч пра тое, каб перайсці мяжу ў такім месцы, каб паблізу знаходзіўся гасцінец, што вядзе ў Менск. Было б добра пайсці па найкарацейшым шляху.

— Добра.

Маёр націснуў гузік званка.

У дзвярах вырас узводны.

— Па вашым загадзе...

— Папрасі да мяне камандзіра першай роты, — перабіў яго маёр. — І зараз жа!

— Ёсць!

Пасля таго, як узводны пайшоў, маёр пачаў разглядаць раскіданыя на пісьмовым стале паперы. Меў выгляд чалавека, які мае вялікае жаданне спы- таць у шпіёна пра пэўныя рэчы.

«Чалавек, як-ніяк, цікавы. — думаў маёр, — але лепш: дыстанцыя. Можа таксама пачне пра штосьці распытваць або вось раптам праявіць якую нечуваную нахабнасць».

Праз нейкі час звярнуўся да Забавы:

— Ці пакіне пан у нас якія-небудзь паперы? Калі так, гэта найлепш зра- біць цяпер...

— Вядома.

Забава выняў з бакавой кішэні фрэнча стосік дакументаў, лістоў і здымкаў. Маёр уклаў усё гэта ў вялікі канверт, запячатаў і напісаў сённяшнюю дату.

— Калі пан вернецца, дык, калі ласка, прашу спаслацца на дату. А калі мяне не. Праз які час пан мяркуе вярнуцца?