152604.fb2
Юнген.
Паглыбей
Забітых закапайце, каб ваўкі
Касцей не расцягнулі.
Вастравух (злосна).
Воўк нічога.
Прынамсі ён хлуслівым чорным словам
Не пэцкае імён герояў.
Ўсё гэта людзі зробяць... Зробіш ты,
Халуй.
Юнген (іранічна).
Зараз упадзе,
А брэша, недабіты, гнойны пёс.
Вастравух адштурхоўвае сяброў.
Вастравух. Пусціце!.. Сам...
(Пахіснуўшыся трохі, ён умацаваўся і стаў цвёрда.)
А то яшчэ ён збрэша,
Што я, калі мяне на смерць вялі,
Пручаўся і нагамі дзве дарожкі
Да месца праараў.
Юнген.
Ты, Васт равух,
Падумай: варта заплаціць жыццём
За слова вострае, за жарт дурны?
Вастравух.
Хай будзе слова, як няма кінжала.
Юнген.
Мне ад цябе не вельмі многа трэба.
Скажы адно: хто вамі кіраваў,
Хто прысылаў для вас наказы з Вільні,
Хто ўгаварыў вас падт рымаць мяцеж?
Яўхім.
Да сэрца дабіраюцца – маўчы.
Юнген.
А дно імя... I я тады палонных
I ўсіх сялян адразу адпушчу.
Яўхім.
Да сэрца дабіраюцца – маўчы!
Яўхіміха.
Угаварыла беднасць. А наказы
Нам голад прысылаў.
Вастравух.
А кіравала
Усімі намі ярасць. Вось і ўсё.
Юнген (да Яўхіміхі).
У беднасці вы самі вінаваты.
Народзіце дзяцей – а потым лямант:
“Зямлі няма!”, “Галеча!”, “Усё паны!”
Як быццам вам паны дапамагалі